Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Падпісаны ўказ «Аб звышурочнай працы і працы ў выходныя дні ў прамысловых арганізацыях.»

Кіраўніком дзяржавы 21 сакавіка 2024 года падпісаны Указ нумар 105 "Аб звышурочной рабоце і рабоце ў выхадныя дні ў прамысловых арганізацыях".

Нарматыўны прававы акт прыняты для максімальнага задзейнічання працоўных рэсурсаў, якія валодаюць неабходнымі кампетэнцыямі, стварэння дадатковых умоў для забеспячэння стабільнай работы прамысловых арганізацый, аператыўнага вырашэння важнейшых стратэгічных задач у вытворчасці.

Указ прадугледжвае магчымасць з улікам абгрунтаваных вытворчых і эканамічных патрэбнасцей устанаўліваць гранічную колькасць звышурочных работ і работ у выхадныя дні. Рашэнне наймальніка будзе замацоўвацца ў лакальным прававым акце, які ў абавязковым парадку павінен узгадняцца з прафсаюзам.

❗ Звяртаем увагу, прыняцце такога рашэння без узгаднення з прафсаюзам або ў прамысловых арганізацыях, дзе прафсаюз адсутнічае, не дапускаецца.

❗ Важна! Прыцягненне работнікаў да такой работы ажыццяўляецца толькі з іх згоды.

Аб прынятым рашэнні, уключаючы інфармацыю аб тэрміне яго дзеяння і ўстаноўленай гранічнай колькасці звышурочных работ і выхадных дзён, прамысловыя арганізацыі ў 3-дзённы тэрмін апавяшчаюць адпаведнае тэрытарыяльнае падраздзяленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, на тэрыторыі якога размяшчаецца арганізацыя.

Звесткі аб тэрытарыяльных падраздзяленнях Дэпартамента размешчаны на інтэрактыўнай карце на сайце https://git.gov.by/index.php.

  • Яндекс.Метрика