Галоўны дзяржаўны інспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Беразяк А.Р., прыняў удзел у падвядзенні вынікаў работы абласнога агляду-конкурсу "Бяспечная праца вачыма дзяцей", які праводзіўся на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых "Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі".
У адпаведнасці з Палажэннем аб правядзенні абласнога агляду-конкурсу "Бяспечная праца вачыма дзяцей" былі вывучаны работы дзяцей у намінацыях "Малюнак" (для вучняў 1 – 4 класаў); "Творчы праект" (для вучняў 5 – 8 класаў); "Відэаролікі" (для навучэнцаў 9-11 класаў, устаноў ПТА, ССА). Усяго ў аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел 140 навучэнцаў з 81 установы адукацыі вобласці. Ацэнка работ праводзілася членамі журы згодна з крытэрыямі, выкладзенымі ў Палажэнні аб правядзенні абласнога агляду-конкурсу "Бяспечная праца вачыма дзяцей".
У выніку апрацоўкі ацэначных лістоў і атрыманых сярэдніх выніковых балаў, месцы ўдзельнікаў заключнага этапу абласнога агляду-конкурсу "Бяспечная праца вачыма дзяцей" размеркаваліся наступным чынам:
- у намінацыі "Малюнак" : 1 месца - навучэнец ДУА "Гімназія № 1 г. Оршы імя Г.У. Сямёнава"; 2 месца - навучэнец ДУА "Сярэдняя школа № 12 г. Віцебска імя Л. М. Філіпенкі"; 3 месца - навучэнец ДУА "Сярэдняя школа № 12 г. Віцебска імя Л. М. Філіпенкі";
- у намінацыі "Творчы праект": 1 месца - навучэнец ДУА "Замастоцкая базавая школа Віцебскага раёна імя Героя Савецкага Саюза У. А. Канаваленка"; 2 месца - навучэнец ДУА "Чашніцкая гімназія"; 3 месца - навучэнка ДУА "Обальская сярэдняя школа ім. Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай Шумілінскага раёна";
- - у намінацыі "Відэаролікі": 1 месца - навучэнцы УА "Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж"; 2 месца - навучэнцы ДУА "Гімназія №5 г. Віцебска імя I.I. Люднікава"; 3 месца - навучэнцы "Віцебскі дзяржаўны каледж электратэхнікі".
У бліжэйшы час адбудзецца віншаванне пераможцаў конкурсу з уручэннем памятных прызоў і падарункаў.