Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў

Указ № 1, якім 2025 год аб'яўлены Годам добраўпарадкавання.

Гэты год дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Рэалізоўваць гэтыя мерапрыемствы дзяржава будзе сумесна з арганізацыямі і грамадзянамі.

У 2025 годзе будуць прыняты маштабныя меры, у тым ліку па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб'ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак. Адбудзецца не менш як два рэспубліканскія суботнікі.

Указ прадугледжвае актывізацыю валанцёрскага руху і рэалізацыю грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на добраўпарадкаванне краіны.

Год добраўпарадкавання закліканы аб'яднаць намаганні дзяржавы і грамадства па далейшым паляпшэнні якасці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.

У Беларусі зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2025 годзе Года добраўпарадкавання.

Адпаведную пастанову № 97 ад 18 лютага 2025 года прыняў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пастановай створаны часовы рэспубліканскі штаб пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Сівака. У склад штаба ўвайшлі прадстаўнікі ключавых міністэрстваў і ведамстваў, а таксама абласных і гарадскіх адміністрацый. Штаб будзе каардынаваць рэалізацыю рэспубліканскага плана мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне знешняга аблічча населеных пунктаў, добраўпарадкаванне тэрыторый, азеляненне і павышэнне камфорту жыцця грамадзян.

Фінансаванне мерапрыемстваў будзе здзяйсняцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама ўласных сродкаў арганізацый і іншых крыніц.

Да 1 сакавіка 2026 года Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі павінна падвесці вынікі Года добраўпарадкавання, вызначыць найлепшыя вобласці, раёны і населеныя пункты, і прадставіць вынікі ў Савет Міністраў. Гэта дасць магчымасць ацаніць эфектыўнасць праведзеных работ і вызначыць далейшыя напрамкі развіцця добраўпарадкавання ў краіне.

Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны таксама зацверджаныПлан мерапрыемстваў па правядзенні ў 2025 годзе Года добраўпарадкавання.