Паседжанне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Веткаўскім райвыканкаме
Паседжанне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Веткаўскім райвыканкаме.
Праведзена чарговае пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Веткаўскім райвыканкаме, у якім прыняў удзел галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў.
У сваім выступленні прадстаўнік Дэпартамента інфармаваў прысутных аб прычынах вытворчага траўматызму за студзень-люты 2025 года, які адбыўся ў арганізацыях Гомельскай вобласці. Звярнуў увагу службовых асоб арганізацый на працяг работы па недапушчэнні п'янства на вытворчасці і ўзмацненне кантролю за працоўнай дысцыплінай работнікамі з боку службовых асоб арганізацый.
Па выніках пасяджэння камісіі вызначаны задачы далейшай работы па прафілактыцы вытворчага траўматызму ў арганізацыях Веткаўскага раёна, выпрацаваны адпаведны пратакол.