Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Пасяджэнне камісіі па ахове працы Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта

Намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сніпіч А.Г. працы прыняў удзел у пасяджэнні камісіі па ахове працы Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

На пасяджэнне камісіі па ахове працы былі запрошаны прадстаўнікі наглядных органаў, кіраўнікі прадпрыемстваў.

У ходзе правядзення пасяджэння камісіі Сніпіч А.Г. праінфармаваў аб стане вытворчага траўматызму ў г. Пінску за 5 месяцаў 2025 года, адзначыў асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў; нагадаў аб адказнасці кіраўнікоў і работнікаў за парушэнні заканадаўства аб АД, а таксама была разгледжана інфармацыя аб мерах па рэалізацыі паўнамоцтваў у галіне аховы працы, прадастаўленых Пінскаму гарадскому выканаўчаму камітэту Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы».

Таксама на пасяджэнні камісіі па ахове працы заслухана справаздача аб рабоце мабільнай групы Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта за 1 квартал 2025 года.