Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Пасяджэнне камісіі Аршанскага райвыканкама, з правядзеннем навучальнага семінара па ахове працы на базе ПУ «Аршагаз»

Начальнік Аршанскага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Давідовіч Н.А. прыняў удзел у выязным пасяджэнні камісіі Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, з правядзеннем навучальнага семінара па ахове працы на базе ПУ «Аршагаз».

Асноўнай тэмай дадзенага мерапрыемства было вызначана пытанне рэалізацыі асноўных патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2024 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і падыходы да іх рэалізацыі ў сучасных умовах. Таксама разгледжана пытанне стану вытворчага траўматызму ў арганізацыях Аршанскага раёна.

Удзел у мерапрыемстве прынялі першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Мікалаевіч Пац, начальнік упраўлення па працы занятасці і сацыяльнай абароне Аршанскага райвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і спецыялісты па ахове працы.

Мэта навучальнага семінара-абмен перадавым вопытам у сферы аховы працы і выпрацоўка практычных крокаў па ўдасканаленні бяспечных умоў на працоўных месцах. Для ўдзельнікаў семінара была праведзена аглядная вытворчая экскурсіі, падчас якой азнаёміліся з тэхнічным абсталяваннем прадпрыемства, сучаснымі сістэмамі маніторынгу і навучання, арганізацыяй бяспечных рабочых працэсаў і мерамі па зніжэнні вытворчага траўматызму.

Пасля экскурсіі было праведзена пасяджэнне раённай камісіі па прафілактыцы і папярэджанні вытворчага траўматызму, на якім Давідовіч Н.А. давёў да прысутных аператыўную інфармацыю вытворчага траўматызму, агучыўшы характэрныя прычыны няшчасных выпадкаў і выяўленыя парушэнні патрабаванняў па ахове працы ў ходзе ажыццяўлення наглядных мерапрыемстваў у арганізацыях раёна. Таксама была дадзена ацэнка работы мабільнай групы і прапанаваны далейшыя напрамкі па прафілактыцы і папярэджанні вытворчага траўматызму.