Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Заняткі з начальнікамі аддзелаў культуры гаррайвыканкамаў на базе Віцебскага аблвыканкама

Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Ануфрыеў С.У. і намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Галай Г.А. у рамках курсаў павышэння кваліфікацыі, арганізаваных на базе Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта прынялі ўдзел у правядзенні заняткаў з начальнікамі (загадчыкамі) аддзелаў (сектараў) культуры гаррайвыканкамаў, якія знаходзяцца ў рэзерве на замяшчэнне гэтых пасад.

Ануфрыеў С.В. давёў да ведама ўдзельнікаў курсаў наступныя пытанні:

- асноўныя патрабаванні нарматыўных прававых актаў, тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць пытанні забеспячэння бяспечных умоў і аховы працы і выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. нумар 1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны";

- патрабаванні, якія вызначаюць забеспячэнне парадку сістэмнай работы па пытаннях аховы працы і патрабуюць асаблівай увагі з боку кіраўніцтва, спецыялістаў і службовых асоб устаноў культуры;

- аналіз прычын вытворчага траўматызму і характэрныя парушэнні, якія выяўляюцца падчас нагляднай дзейнай у арганізацыях вобласці за 2024 год і бягучы перыяд 2025 года, у тым ліку ў арганізацыях сістэмы культуры.

Удзельнікам быў паказаны відэасюжэт аб выпадках вытворчага траўматызму, якія адбыліся ў арганізацыях Рэспублікі.

Галай Г.А. асветлены нормы заканадаўства аб працы, якія рэгулююць парадак прыёму на работу, пераводу, звальнення, асобныя пытанні прымянення Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2014 №5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый", дадзены растлумачэнні па змяненнях у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Падчас заняткаў былі дадзены тлумачэнні і адказы на пытанні, якія паступілі.