Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Выязное пасяджэнне камісіі па ахове працы Гарадоцкага райвыканкама

Галоўны дзяржаўны інспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Штыцька Т.Ф. у межах правядзення «Тыдня нулявога траўматызму» ў Гарадоцкім раёне (з 11 па 17 лістапада 2024 г.) прыняла ўдзел у правядзенні выязнога пасяджэння камісіі па ахове працы Гарадоцкага райвыканкама, якое адбылося на базе Пальмінскага лясніцтва Дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Гарадоцкі лясгас».

На камісіі разгледжаны праблемныя пытанні ў частцы арганізацыі работы па выкананні патрабаванняў аховы працы і працоўнага заканадаўства ў ДЛГУ «Гарадоцкі лясгас» і іншых арганізацый Гарадоцкага раёна.

У мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму, а таксама забеспячэння бяспечных умоў працы работнікаў, разгледжаны парушэнні патрабаванняў па ахове працы, якія найбольш часта выяўляюцца пры праверках і неабходныя меры бяспекі, якія павінны выконвацца пры правядзенні лесанарыхтоўчых работ, а таксама пры эксплуатацыі абсталявання і тэхнікі, у тым ліку сельскагаспадарчай. . У ходзе сустрэчы былі паказаны практычныя прыёмы ліквідацыі НС і растлумачаны парадак дзеянняў пры ўзнікненні пажару.

На камісіі разгледжаны пытанні парадку расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці, прыведзены прыклады няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў Віцебскай вобласці і даведзены да ведама характэрныя прычыны вытворчага траўматызму.

Таксама Штыцька Т.Ф. у рамках правядзення мерапрыемстваў "Тыдня нулявога траўматызму" была праведзена гутарка з навучэнцамі 9-11 класаў ДУА "Пальмінская сярэдняя школа імя М.І.Аверчанкі" па пытаннях рэгулявання працоўных адносін пры прымяненні працы непаўналетніх. У ходзе правядзення семінара Штыцька Т.Ф. растлумачыла вучням наступныя пытанні: - парадак ажыццяўляцца прыём на работу непаўналетніх; - парадак вызначэння працягласці працоўнага дня і рэжыму працоўнага часу асоб маладзейшых за 18 гадоў,

- парушэнні заканадаўства аб працы і аб ахове працы, якія дапускаюцца наймальнікамі пры прымяненні працы непаўналетніх.