Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Выязная нарада

23.03.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Лідскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Ярмак В.У. прыняў удзел у выязной нарадзе Мастоўскага райвыканкама на базе КСУП "Імя Адама Міцкевіча".

Пры правядзенні выязной нарады былі разгледжаны пытанні:

аб стане ўмоў і аховы працы на машынна-трактарных парках "Струбніца" і "Вялікая Рагозніца" (паказ метадаў бяспечнага правядзення работ па рамонце і тэхнічным абслугоўванні транспартных сродкаў);

аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Мастоўскага раёна за 2022 год і перыяд 2023 года. Аб няшчасным выпадку з цяжкім зыходам, які адбыўся 27.01.2023 з Палубком А.Ч., слесарам па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання КСУП «Імя Адама Міцкевіча»;

аб эфектыўнасці мер па прафілактыцы вытворчага траўматызму ў арганізацыях раёна ў 2022 годзе;

аб стане ўмоў і аховы працы.

Прадстаўнік Дэпартамента Ярмак В.У. давёў да ведама прысутных інфармацыю аб стане вытворчага траўматызму па Рэспубліцы ў цэлым, па Гродзенскай вобласці і Мастоўскаму раёну паасобку. Асаблівую ўвагу ўдзяліў стану вытворчага траўматызму ў галіне АПК і няўхільнага захавання аховы працы пры выкананні ўсіх відаў работ.