Сустрэчы з навучэнцамі 9-11 класаў «Сярэдняя школа № 10 ім. В.М.Азіна г.Полацка» і «Сярэдняя школа № 1 г.Полацка»
Галоўныя дзяржаўныя інспектары Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Качан Т.Г. і Жыжова А.У. правялі сустрэчы з навучэнцамі 9-11 класаў “Сярэдняя школа № 10 ім. В.М.Азіна г.Полацка» і «Сярэдняя школа № 1 г.Полацка».
Прысутным даведзены да ведама асноўныя нормы заканадаўства, якія вызначаюць асаблівасці рэгулявання працы непаўналетніх.
Дзяржінспектарамі асветлены наступныя пытанні:
- гарантыі, прадугледжаныя заканадаўствам аб працы ў адносінах да асоб, якія не дасягнулі васемнаццаці гадоў;
- заключэння працоўных дагавораў з непаўналетнімі;
- парадак арганізацыі і правядзення пры працаўладкаванні медыцынскіх аглядаў;
- парадак выплаты заработнай платы і іншых выплат;
- парадак арганізацыі і правядзення навучання, інструктажу, стажыроўкі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;
Таксама ў ходзе сустрэчы ўвага навучэнцаў была звернута на тыя работы да якіх не дапускаецца прыцягненне працуючых маладзей васямнаццаці гадоў - да выканання цяжкіх работ і работ са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, да падземных і горных работ (дадатак да пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2025 г.). прыцягненне да працы асоб маладзейшых за васемнаццаць гадоў").
Акрамя таго, навучэнцам было ўказана, што прыцягненне да выканання ўказаных работ магчыма толькі ў адносінах да навучэнцаў ва ўстановах адукацыі ва ўзросце ад шаснаццаці да васемнаццаці гадоў пры праходжанні імі практыкі, вытворчага навучання. Пры гэтым навучэнцы ва ўстановах адукацыі ва ўзросце ад шаснаццаці да васемнаццаці гадоў пры праходжанні практыкі, вытворчага навучання могуць выконваць названыя работы не больш як чатыры гадзіны ў дзень. (пункт 11 Пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 01.07.2021 № 53 (рэд. ад 08.08.2025) "Аб зацвярджэнні Правілаў па ахове працы").

