Сустрэча з навучэнцамі ДУА "Зембінская сярэдняя школа Барысаўскага раёна"
Намеснік начальніка Барысаўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Касцюкоў А.Р. 16.10.2024 выступіў перад 26 навучэнцамі 9-11-х класаў ДУА «Зембінская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» на тэму «Асновы заканадаўства аб працы і ахове працы».
Навучэнцам даведзены асноўныя моманты пры заключэнні працоўных дагавораў, аб прадастаўленні працоўным водпускаў, аб рэжыме працы і адпачынку працуючых, паняцце "ахова працы" і іншыя пытанні.