Сустрэча з навучэнцамі ДУА "Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна"
19.05.2026 намеснікам начальніка Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Гурынай Я.I. праведзена нарада з навучэнцамі ДУА "Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна". Гурына Я.I. азнаёміла навучэнцаў старэйшых класаў з пытаннямі заканадаўства аб працы і аб ахове працы з улікам патрабаванняў дзеючага заканадаўства.


