Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Сустрэча з працоўным калектывам ДУА "Дзеркаўшчынская базавая школа Глыбоцкага раёна"

Галоўны дзяржаўны інспектар працы Глыбоцкага міжраённага аддзела Дулінец С.Ф. у рамках Адзінага дня бяспекі, у мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму, правяла ў ДУА "Дзеркаўшчынская базавая школа Глыбоцкага раёна" сустрэчу з працоўным калектывам.

У ходзе сустрэчы работнікі азнаёмлены з унесенымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08 верасня 2026 г. №305 зменамі ў патрабаванні Дырэктывы № 1, з прынцыпамі канцэпцыі "Нулявога траўматызму" і з абавязкамі працадаўцы і работніка ў галіне аховы працы, названымі ў артыкуле 17, 19 Закона аб ахове працы.

Дулінец С.Ф. звярнула ўвагу на неабходнасць забеспячэння выканання патрабаванняў бяспекі ў кабінетах (памяшканнях), якія маюць адпаведныя рызыкі (хімія, фізіка, спартзала, майстэрні, харчаблок) і патлумачыла, што рабіць пры выяўленні небяспекі для жыцця і здароўя і парушэння патрабаванняў заканадаўства па ахове працы. Паказала на неабходнасць правядзення адпаведных сістэмных мерапрыемстваў, накіраваных на навучанне, інфармаванне, прафілактыку і бяспеку.

У ходзе сустрэчы дадзены вычарпальныя тлумачэнні па цікавячых пытаннях, якія закранаюць заканадаўства аб ахове працы.