Адноўлены правы працаўнікоў прадпрыемства Віцебскай вобласці
Глыбоцкім міжраённым аддзелам Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы адноўлены правы працаўнікоў малакаперапрацоўчага прадпрыемства Віцебскай вобласці.
У ходзе правядзення выбарачнай праверкі ўстаноўлены факт не даплаты за работу ў начны час вадзіцелям цэха па вытворчасці сыру, а таксама факт парушэння парадку прымянення дысцыплінарнага спагнання. Мера дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе пазбаўлення стымулюючай выплаты -надбаўкі за стаж работы ў галіне, прыменена за месяц, у якім было ўчынена або выяўлена парушэнне.
У выніку прынятых мер на падставе патрабавання Глыбоцкага міжраённага аддзела 10 работнікам праведзена даплата за работу ў начны час за 2024 год, студзень-кастрычнік 2025 на агульную суму больш за 2,5 тыс. рублёў, а таксама налічана і выплачана надбаўка за стаж работы ў галіне 13 работнікам, у адносінах да якіх парушаны парадак прымянення дысцыплінарнага спагнання, на агульную суму больш за 2,0 тыс. рублёў.
Правы работнікаў адноўлены.
За дапушчаныя парушэнні заканадаўства аб працы вінаватая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу.