Адноўлены правы работнікаў адной з арганізацый Чашніцкага раёна
Віцебскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы ў ходзе ажыццяўлення нагляднай дзейнасці ўстаноўлены факт незахавання мінімальных гарантый у галіне аплаты працы работнікам арганізацыі па вытворчасці кранаў, клапанаў, вентыляў, размешчанай у Чашніцкім раёне.
У выніку аператыўна прынятых Віцебскім абласным упраўленнем мер 38 работнікам арганізацыі праведзена даплата да памеру месячнай мінімальнай заработнай платы на агульную суму больш за 400 рублёў.
Правы работнікаў адноўлены.
У адносінах да вінаватых асоб вырашаецца пытанне аб пачатку адміністрацыйнага працэсу.