Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

"Узмацніць кантроль за працоўнай дысцыплінай і бяспекай: прадстаўнік дзяржінспекцыі працы выступіў на пасяджэнні Віцебскага гарвыканкама"

Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Ануфрыеў С.У. 28.10.2025 года прыняў удзел у пасяджэнні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта па разглядзе пытання выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 нумар 1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны".

У ходзе разгляду гэтага пытання Ануфрыеў С.В. з улікам аналізу вытворчага траўматызму, вынікаў нагляднай дзейнасці акцэнтаваў асаблівую ўвагу на ажыццяўленне належнага кантролю за забеспячэннем захавання працоўнай дысцыпліны ў арганізацыях г. Віцебска.

Ануфрыеў С.В. у ходзе пасяджэння адзначыў неабходнасць правядзення ў абавязковым парадку рэйдаў мабільных груп у арганізацыях, якія дапусцілі выпадкі вытворчага траўматызму з работнікамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення і адбыліся па віне службовых асоб арганізацыі. Указаў на павышэнне патрабавальнасці ў адносінах да кіраўнікоў арганізацый, у частцы абавязковага выканання рэкамендацый мабільных груп, а ў выпадках невыканання ва ўстаноўлены тэрмін выяўленых парушэнняў, накіраванне ў адрас упраўлення інфармацыі для назначэння пазапланавай праверкі.

У ходзе абмеркавання былі заслуханы справаздачы адказных асоб аб праведзенай рабоце па прафілактыцы парушэнняў працоўнай дысцыпліны, забеспячэнні бяспечных умоў працы на прадпрыемствах г. Віцебска і прынятых мерах па недапушчэнні ў далейшым парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы.