Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Удзел у семінары-нарадзе ў Барысаўскім раёне

Намеснік начальніка Барысаўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Касцюкоў А.Р. прыняў удзел у семінары-нарадзе па пытаннях аховы працы пры правядзенні вясенне-палявых работ у Барысаўскім раёне, у якім прынялі ўдзел тэхнічны інспектар Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, старшыня Барысаўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі, прадстаўнік ДУ “Барысаўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміі ».

У сваім выступленні прадстаўнік Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы агучыў асноўныя патрабаванні бяспекі пры падрыхтоўцы і правядзенні вясенняй пасяўной кампаніі, інфармаваў прысутных аб стане вытворчага траўматызму за 2023 год, аб абставінах, прычынах няшчасных выпадкаў на вытворчасці і асобах, якія дапусцілі парушэнні заканадаўства і лакальных прававых актаў наймальніка, распавёў пра тыповыя парушэнні, якія выяўляюцца па выніках расследаванняў няшчасных выпадкаў і падчас нагляднай дзейнасці. У канцы сустрэчы адбылося абмеркаванне актуальных пытанняў, якія датычацца аховы працы працуючых. У семінары-нарадзе прынялі ўдзел 19 чалавек.

  • Яндекс.Метрика