Удзел у семінар-нарадзе "Дзень аховы працы Добрушскага раёна"
Беленькі М.Ю., намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы прыняў удзел у семінар-нарадзе "Дзень аховы працы Добрушскага раёна". Слухачам, якія прадстаўляюць прадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі Добрушскага раёна, была даведзена інфармацыя аб узроўні вытворчага траўматызму ў Рэспубліцы Беларусь, Гомельскай вобласці, Добрушскім раёне, аналізе прычын няшчасных выпадкаў і парушэннях патрабаванняў аховы працы, якія прывялі да здарэнняў. Для прафілактыкі парушэнняў у галіне расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці асветлены новаўвядзенні ў парадку расследавання вытворчых траўм і афармлення вынікаў расследавання.