Удзел у рэспубліканскім семінары па ахове працы ўстаноў культуры
Начальнік Стаўбцоўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Паўчанец С.М. прыняў удзел у рэспубліканскім семінары па ахове працы ўстаноў культуры на базе дзяржаўнай установы "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" арганізаванай Міністэрствам культуры. У семінары прынялі ўдзел 97 чалавек.
Прадстаўнік Дэпартамента: праінфармаваў удзельнікаў аб вытворчым траўматызме ў арганізацыях Мінскай вобласці, давёў статыстыку траўматызму на працоўных месцах і меры прафілактыкі;
агучыў асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія прывялі да траўміравання работнікаў, адказаў на пытанні, якія паступілі.
Таксама быў прадэманстраваны фільм аб вытворчым траўматызме.