Удзел у правядзенні Дня аховы працы ў Гарадоцкім РДС ПУ "Віцебскгаз" УП "Віцебскаблгаз"
Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Штыцька Т.Ф., у рамках правядзення ў Гарадоцкім раёне мерапрыемстваў "Тыдзень нулявога траўматызму" прыняў удзел у правядзенні Дня аховы працы ў Гарадоцкім РДС ПУ "Віцебскгаз" УП "Віцебскабл"
У ходзе Дня аховы працы праведзены аналіз вытворчага траўматызму, разгледжаны пытанні выканання патрабаванняў аховы працы і працоўнага заканадаўства работнікамі прадпрыемства.
У мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму, а таксама забеспячэння бяспечных умоў працы работнікаў разгледжаны характэрныя парушэнні патрабаванняў па ахове працы і неабходныя меры бяспекі пры эксплуатацыі і рамонце газавага абсталявання.
Дзяржаўным інспектарам працы былі растлумачаны пытанні, якія вызначаюць парадак расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і абазначана важнасць рэалізацыі мерапрыемстваў вызначаных па выніках расследаванняў, накіраваных на недапушчэнне аналагічных няшчасных выпадкаў. Даведзены да ведама ўдзельнікаў характэрныя няшчасныя выпадкі, якія адбыліся ў арганізацыях Віцебскай вобласці за 2024 год і бягучы перыяд 2025 года, а таксама прычыны няшчасных выпадкаў, якія найбольш часта адбываюцца на вытворчасці. Звернута ўвага работнікаў на неабходнасць выканання патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, а таксама патрабаванняў Дырэктывы №1.