Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Удзел у анлайн нарадзе Гомельскай абласной натарыяльнай палаты

Беленькі М.Ю., намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы прыняў удзел у анлайн нарадзе Гомельскай абласной натарыяльнай палаты Беларускай натарыяльнай палаты, прымеркаванай Сусветнаму дню аховы працы. Кіраўнікам і спецыялістам установы была даведзена інфармацыя аб стане вытворчага траўматызму ў Рэспубліцы Беларусь і аб парадку дзеянняў кіраўнікоў і спецыялістаў пры няшчасным выпадку на вытворчасці. Пасля выступлення былі разгледжаны тыповыя памылкі ў парадку расследавання няшчасных выпадкаў з боку страхавальнікаў.