Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Нарада па пытанні прафілактыкі вытворчага траўматызму ва ўстановах спорту і турызму Гомельскай вобласці

Упраўленнем спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ў рэжыме відэаканферэнцсувязі праведзена нарада па пытанню прафілактыкі вытворчага траўматызму ў падведамных установах, у якой прыняў удзел галоўны дзяржаўны інспектар Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Дзяніс Кізюн.

У сваім выступленні прадстаўнік Дэпартамента інфармаваў прысутных аб прычынах вытворчага траўматызму за студзень-сакавік 2025 года, які адбыўся ў арганізацыях Гомельскай вобласці, а таксама звярнуў увагу на тыповыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы ва ўстановах спорту і турызму Гомельскай вобласці.

Па выніках мерапрыемства прыняты шэраг дадатковых мераў па мінімізацыі вытворчага траўматызму ў падведамных установах.