Семінар у Іванаўскім раённым выканаўчым камітэце
Галоўны дзяржаўны інспектар Кобрынскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Стоцкі С.М. прыняў удзел у навучальным семінары, арганізаваным Іванаўскім раённым выканаўчым камітэтам, які праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў месячніка бяспекі працы ў будаўнічых арганізацыях раёна.
Прадстаўнік Дэпартамента праінфармаваў удзельнікаў мерапрыемства аб вытворчым траўматызме ў арганізацыях вобласці і Іванаўскім раёне, спыніўся на прычынах асобных няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія адбыліся пры выкананні будаўнічых работ. Асаблівую ўвагу звярнуў на паўнату і своечасовасць мер па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, якія прымяняюцца работадаўцамі пры арганізацыі работы на вышыні, забяспечанасць работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны і іх прымяненне.