Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар-вучоба па ахове працы ў Гомельскім раённым выканаўчым камітэце


Начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Васіленка прыняла ўдзел і выступіла з дакладам на семінары-вучобе для арганізацый малога бізнесу, арганізаваным Гомельскім раённым выканаўчым камітэце.

У сваім дакладзе Васіленка Л.М. давяла да прысутных асноўныя патрабаванні па арганізацыі навучання, стажыроўкі, праверкі ведаў і інструктажоў па ахове працы.

Па выніках семінара-вучобы адбылася праверка ведаў у кіраўнікоў і спецыялістаў прыватных прадпрыемстваў. Праверку ведаў прайшлі 25 кіраўнікоў і адмыслоўцаў прыватнага бізнэсу Гомельскага раёна.

Таксама, 23.10.2025 у рамках мерапрыемства "Тыдзень нулявога траўматызму" адбылася "прамая тэлефонная лінія", па пытаннях забеспячэння бяспекі працы, на пытанні, якія паступілі, былі дадзены тлумачэнні.