Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар-нарада ў рамках "Тыдня нулявога траўматызму" з арганізацыямі Глыбоцкага раёна

Начальнік Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Снарскі І.І. 24 лістапада 2025 года сумесна з тэхнічнымі інспектарамі Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў прыняў удзел у семінары-нарадзе, якая праводзіцца ў рамках "Тыдня нулявога траўматызму" з арганізацыямі Глыбоцкага раёна.

Снарскі І.І. давёў да ведама ўчасткаў семінара аналіз вытворчага траўматызму за 10 месяцаў 2025 года ў арганізацыях Глыбоцкага раёна.

Таксама прадстаўнік Дэпартамента расказаў аб змяненнях, якія ўступілі ў сілу з 22 лістапада 2025 года ў Правілы па ахове працы, зацверджаных пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 01.07.2021 № 53 (у рэд. пастановы Мінпрацы і сацабароны ад 08.08.55).

Снарскі І.І. у сваім выступленні звярнуў увагу на асноўныя змены, унесеныя ў раздзелы: Патрабаванні да тэрыторыі арганізацыі; Патрабаванні да будынкаў, збудаванняў і памяшканняў; Патрабаванні пры эксплуатацыі абсталявання і арганізацыі працоўных месцаў і інш.

Таксама Снарскі І.І. звярнуў увагу ўдзельнікаў семінара на тое, што ў гэтай рэдакцыі Правілаў вызначаны: Патрабаванні па ахове працы пры выкананні фарбавальных работ у тэхналагічным працэсе (у месцах пастаяннага выканання фарбавальных работ); Патрабаванні пры эксплуатацыі фрэонавых халадзільных установак.

У ходзе семінара начальнікам міжраённага аддзела дадзены вычарпальныя растлумачэнні па пытаннях, якія закранаюць заканадаўства аб ахове працы.