Семінар-нарада па пытаннях заканадаўства аб працы і аб ахове працы ў Пружанскім раёне
Начальнік Бярозаўскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Рудзь I.С. і галоўны дзяржаўны інспектар Бярозаўскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Пучынец У.Я. прынялі ўдзел у семінары-нарадзе па актуальных пытаннях заканадаўства аб працы і аб ахове працы з кіраўнікамі і спецыялістамі арганізацый Пружанскага раёна.
У ходзе правядзення семінара-нарады прадстаўнікі Дэпартамента распавялі аб тыповых парушэннях заканадаўства аб працы і аб ахове працы, аб адказнасці за невыкананне тэрмінаў выплаты заработнай платы, выплаты заработнай платы «ў канверце», а таксама давялі да ведама ўдзельнікаў семінара змены дзеючага заканадаўства аб ахове працы.
