Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар-нарада па пытаннях аховы працы для арганізацый будаўнічага комплексу горада Гомеля

26.06.2024 у рамках праводзімага ў перыяд з 10.06.2024 па 08.07.2024 абласнога мерапрыемства «Месячнік бяспечнай працы ў будаўніцтве» упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага гарвыканкама арганізаваны і праведзены семінар- нарада па выкананні норм і правілаў па ахове працы ў арганізацыях будаўнічага комплексу горада Гомеля, у якой прыняў удзел першы намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Віталь Дзюндзікаў.

Віталь Дзюндзікаў выступіў з дакладам і праінфармаваў удзельнікаў дадзенага мерапрыемства аб вытворчым траўматызме ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі Гомельскай вобласці за студзень-май 2024 года, а таксама прадстаўнік Дэпартамента прывёў прыклады няшчасных выпадкаў на вытворчасці пры выкананні. будаўніча-мантажных работ, абазначыў асноўныя прычыны такіх выпадкаў.