Семінар-нарада па ахове працы ў Рагачоўскім лясгасе
03.06.2025 у мэтах дадатковых мерапрыемстваў па папярэджанні вытворчага траўматызму пры выкананні лесасечных і лесанарыхтоўчых работ, галоўным дзяржаўным інспектарам Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Аляксандрам Крумкачовым праведзены семінар-нарада з работнікамі Рагачоўскага лясгаса.
Прадстаўнік Дэпартамента падрабязна расказаў аб наступствах парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, якія прывялі да няшчасных выпадкаў у 2024 годзе і за студзень-май 2025 года. Асаблівую ўвагу Аляксандр Крумкачоў завастрыў на выкананні работ на ветравальна-бураломных лесасеках.
Па выніку семінара-нарады прадстаўнік Дэпартамента адказаў на пытанні, якія паступілі.