Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар-нарада па ахове працы ў ДЛГУ "Камарынскі лясгас"

22.07.2026 галоўны дзяржаўны інспектар Рэчыцкага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Канстанцін Шамолаў, прыняў удзел у семінары-нарадзе па ахове працы, якая праводзіцца на базе ДЛГУ "Камарынскі лясгас". У рабоце названага мерапрыемствы прынялі ўдзел ляснічыя, майстры падначаленых лясніцтваў.

У сваім выступленні прадстаўнік Дэпартамента асвятліў актуальныя пытанні забеспячэння бяспечнага выканання работ у лясной гаспадарцы, аналіз рызык і перадавой практыкі прадухілення траўматызму, агучыў асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў пры правядзенні лесасечных работ. Таксама Канстанцін Шамолаў паказаў відэаролік, зняты на аснове рэальных падзей, якія прывялі да трагічных наступстваў, якіх можна было пазбегнуць.

Пасля чаго прадстаўнік Дэпартамента адказаў на зададзеныя пытанні.