Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар нарада "Забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы пры правядзенні лесасечных і лесанарыхтоўчых работ", які быў праведзены ў ДЛУ "Светлагорскі лясгас"

Намеснік начальніка Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Любагашчаў В.У. прыняў удзел семінары нарадзе "Забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы пры правядзенні лесасечных і лесанарыхтоўчых работ", які быў праведзены з вальшчыкамі лесу ў дзяржаўнай лесагаспадарчай установе "Светлагорскі лясгас".

Любагошчаў В.В. расказаў прысутным аб няшчасных выпадках пры правядзенні лесасечных і нарыхтоўчых работ, іх прычынах і спосабах пазбегнуць траўміравання ў мэтах захавання свайго здароўя і жыцця, а таксама недапушчэння траўміравання іншых работнікаў.

У ходзе ажыўленай гутаркі былі закрануты пытанні заканадаўства аб працы і аб ахове працы. Работнікі і спецыялісты ДЛГУ «Светлагорскі лясгас» атрымалі падрабязныя адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавяць.