Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар прафсаюзных кадраў і актыву Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу

Начальнік Кобрынскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Нічыпарук І.У. прыняў удзел у семінары-вучобе прафсаюзных кадраў і актыву Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, праведзеным на базе ААТ "Дастоева" Іванаўскага раёна. Удзельнікі семінара-вучобы азнаёміліся з арганізацыяй харчавання работнікаў у перыяд уборачнай кампаніі. Таксама наведалі рамонтную майстэрню, зернесушыльны комплекс, дзе азнаёміліся з пытаннямі бяспечнай эксплуатацыі абсталявання.

На пленарным пасяджэнні Нічыпарук І.У. інфармаваў удзельнікаў аб стане вытворчага траўматызму ў Брэсцкай вобласці і прычынах няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія адбыліся ў сельскагаспадарчых арганізацыях.