Семінар па пытаннях выканання заканадаўства аб працы і ахове працы ў Стаўбцоўскім раёне
Намеснік начальніка Стаўбцоўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Анікейчык І.У. сумесна са спецыялістамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Стаўбцоўскага РВК прыняла ўдзел у раённым навучальным семінары, арганізаваным для спецыялістаў па кадрах, спецыялістаў па ахове працы арганізацый па пытаннях захавання заканадаўства аб працы і аб ахове працы.
Удзельнікам семінара асветлены пытанні захавання нарміравання працягласці штодзённай работы (змены) вызначанай правіламі ўнутранага працоўнага распарадку або графікам работ (зменнасці): для работнікаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў; для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, якія працуюць у вольны ад вучобы час на працягу навучальнага года, за выключэннем канікулаў, ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў, ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў; для інвалідаў І і ІІ групы; для працуючых на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне эвакуацыі (адчужэння), у тым ліку часова накіраваных або камандзіраваных у гэтыя зоны; для работнікаў, занятых на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, дзе ўстаноўлена скарочаная працягласць рабочага часу, а таксама для работнікаў, якія маюць асаблівы характар працы (арт. 110 – 115 ПК).
Агучаны алгарытм адхілення ад працы і падставы адхілення ад працы работніка, які выконвае свае працоўныя абавязкі ў сувязі з абставінамі, прадугледжанымі арт. 49 ПК.
У ходзе семінара дадзены тлумачэнні і адказы на пытанні, якія паступілі ад удзельнікаў семінара.


