Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар па ахове працы на базе СВК “Асавецкі” Драгічынскага раёна

Галоўны дзяржаўны інспектар Кобрынскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Стоцкі С.М. прыняў удзел у навучальным семінары па ахове працы на тэму «Удасканаленне працы па ахове працы, умацаванні працоўнай і вытворчай дысцыпліны, стварэнні ўмоў высокапрадукцыйнай і бяспечнай працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу падчас правядзення сельгасработ – 2024 года» на базе СВК «Асавецкі» Драгічынскага раёна,якое праводзіцца ўпраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні Драгічынскага райвыканкама для спецыялістаў па ахове працы і старшыняў пярвічных прафсаюзных арганізацый сельскагаспадарчых арганізацый раёна.

Стоцкі С.М. давёў да ўдзельнікаў семінара інфармацыю аб няшчасных выпадках на вытворчасці, якія адбыліся ў бягучым перыядзе 2024 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна, падрабязна спыніўся на мерапрыемствах, якія павінен ажыццявіць наймальнік па арганізацыі бяспечных умоў працы і допуску да работы работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый.

Асаблівую ўвагу ўдзяліў пытанням:

- забеспячэння работнікаў СІЗ, спецыяльным адзеннем і абуткам і кантролю за іх выкарыстаннем;

- захавання патрабаванняў бяспекі пры выкананні работ па ўборцы збожжавых.

У завяршэнні свайго выступлення Стоцкі С.М. адказаў на пытанні, якія паступілі.