Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар па ахове працы для спецыялістаў па ахове працы аграпрамысловага комплексу Ваўкавыскага раёна

З мэтай стварэння бяспечных умоў працы і захавання жыцця і здароўя работнікаў на базе КСУП «Племзавод «Рось» Ваўкавыскага раёна быў праведзены семінар па ахове працы для спецыялістаў па ахове працы аграпрамысловага комплексу Ваўкавыскага раёна.

У час семінара была праведзена дэманстрацыя рамонтнай зоны, арганізацыя рамонтных работ, санітарна-бытавых умоў у рамонтна-механічнай майстэрні "Ендрыхаўцы".

Начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Саковіч Д.А. давёў інфармацыю аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе, пасля чаго са спецыялістамі па ахове працы і галоўнымі спецыялістамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна адбыўся дыялог, у ходзе якога былі агучаны асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў у арганізацыях АПК і меры па недапушчэнні такіх парушэнняў у будучым.