Семінар аб арганізацыі працы моладзі ў Віцебску
Намеснік начальніка Сініцкая Венета Мікалаеўна і галоўны дзяржаўны інспектар Беразяк Алег Рамановіч Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь правялі семінар у галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта па пытаннях выканання заканадаўства аб працы і аб ахове працы пры арганізацыі працы моладзі.
Пры правядзенні семінара асветлены асноўныя парушэнні, якія дапускаюцца наймальнікамі ў дачыненні да непаўналетніх асоб пры прыёме на працу, пры прадастаўленні адпачынкаў, а таксама даведзены асноўныя гарантыі ўстаноўленыя для працуючых непаўналетніх асоб.