Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Праведзены гарадскі Дзень аховы працы на базе СП ААТ "Спартак"

У мэтах забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы, ажыццяўлення прафілактычных мер па недапушчэнні росту вытворчага траўматызму ў арганізацыях г.Гомелябыў праведзены гарадскі Дзень аховы працы на базе СП ААТ «Спартак» з удзелам галоўных інжынераў, кіраўнікоў службаў аховы працы г.Гомеля і прадстаўнікоў органаў нагляду і кантролю.

У гэтым мерапрыемстве начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Васіленка прыняла ўдзел і выступіла з дакладам.

Васіленка Л.М. давяла да прысутных інфармацыю "Аб стане вытворчага траўматызму за 1 квартал2025 года ў Рэспубліцы Беларусь, Гомельскай вобласці, г.Гомелі і аналіз траўматызму".

У сваім выступленні Васіленка Л.М. асабліва надала ўвагі тым выпадкам, дзе пацярпелыя ў момант траўміравання знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, прывяла прыклады няшчасных выпадкаў, дзе па выніках расследавання ўстаноўлена віна службовых асоб; агучыла прыклады прыцягнення да крымінальнай адказнасці, як службовых асоб, так і працоўных.

У канцы свайго выступу Васіленка Л.М. прапанавала шэраг мерапрыемстваў для ўцягвання працуючых і матывацыі іх на бяспечную працу