Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Прафілактыка траўматызму пры арганізацыі працы моладзі

Да працы ў ААТ "Медпласт" прыступіў студэнцкі атрад "Факел" імя Героя Савецкага Саюза Я.I. Барыкіна, які сфарміраваны з навучэнцаў ДУА "Сярэдняя школа № 40 г. Гомеля".

У мэтах вывучэння арганізацыі працы моладзі ў складзе студэнцкага атрада галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў наведаў вышэйназваную арганізацыю.

Прэтэнзій да прымаючага боку не было.

З удзельнікамі студэнцкага атрада праведзена гутарка па пытаннях выканання заканадаўства аб ахове працы. На ўсе пытанні, якія паступілі ад хлопцаў, дадзены вычарпальныя адказы.