Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Прафілактыка вытворчага траўматызму ў Жлобіне

Чарговае пасяджэнне раённай камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму прайшло ў Жлобінскім райвыканкаме.

Начальнік Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Ірына Кавалеўская праінфармавала прысутных аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Жлобінскага раёна, аб прычынах траўміравання і дадатковых прафілактычных мерах, якія дазволяць пазбегнуць атрымання работнікамі траўмаў.

На пасяджэнні былі заслуханы кіраўнікі арганізацый Жлобінскага раёна, якія дапусцілі вытворчы траўматызм.

Па выніках пасяджэння выпрацаваны дадатковыя мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку вытворчага траўматызму.