Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Прыём грамадзян у Глыбоцкім раёне

Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Ануфрыеў С. У. у мэтах выканання графіка правядзення "выязных прыёмных" правёў дадзенае мерапрыемства ў сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве "Мярэцкія" Глыбоцкага раёна.

У ходзе правядзення "выязнога прыёму грамадзян" звярнуўшымся былі дадзены поўныя тлумачэнні і адказы на пытанні па ўжыванні на практыцы дзеючых норм заканадаўства аб працы і аб ахове працы.

Пасля правядзення "прыёму грамадзян" Ануфрыеў С.У., наведаў вытворчы ўчастак Капыльшчына СУП "Мярэцкія", месца правядзення работ па закладцы сянажнай ямы.

У ходзе агляду арганізацыі работ на дадзеным участку Ануфрыеў С.У. азнаёміўся з умовамі забеспячэння парадку і бяспекі тэхналогіі працэсу закладкі і кансервацыі сенажу. Паказаў на неабходнасць выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны, праверыў наяўнасць і стан сродкаў пажаратушэння.

Ануфрыеў С.У. правёў прафілактычную гутарку аб неабходнасці выканання патрабаванняў па ахове працы са службовымі асобамі і работнікамі арганізацыі. Давёў да ведама работнікаў характэрныя парушэнні патрабаванняў аховы працы выяўленыя ў перыяд правядзення "Месячніка па забеспячэнні бяспечных умоў працы ў перыяд правядзення масавых работ па нарыхтоўцы травяных кармоў".