Правы работнікаў адноўлены! Дэпартамент вярнуў недаплачаныя грошы
Глыбоцкім міжраённым аддзелам Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента адноўлены правы працаўнікоў аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Полацкага раёна Віцебскай вобласці.
У ходзе правядзення выбарачнай праверкі ўстаноўлены факт не даплаты да мінімальнай заработнай платы за ліпень 2025 года, а таксама даплаты за работу ў святочны дзень.
У выніку прынятых мер на падставе патрабавання Глыбоцкага міжраённага аддзела 10 работнікам праведзена выплата даплаты да памеру мінімальнай заработнай платы за ліпень 2025 года і даплаты за работу ў святочны дзень на агульную суму больш за 1,2 тыс. рублёў.
Правы работнікаў адноўлены.
За дапушчаныя парушэнні заканадаўства аб працы вінаватая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу.
