«Прамая лінія» прайшла ў Віцебску
Намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Сініцкая Венета Мікалаеўна сумесна з Віцебскім абласным камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя 17 чэрвеня 2025 года правяла "прамую лінію" для членаў галіновага прафсаюза па пытаннях, звязаных з прадастаўленнем працоўных і сацыяльных адпачынкаў, з заключэннем і прадаўжэннем кантракту, прадастаўлення перапынку для адпачынку і харчавання. У ходзе "прамой лініі" 14 чалавек атрымалі вычарпальныя кваліфікаваныя адказы на ўсе пастаўленыя пытанні.