Парадак наведзены ў Жлобінскім і Мазырскім раёне
Калектыў Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента на чале з начальнікам аддзела Ірынай Кавалеўскай прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку.
Працоўны калектыў правёў работы па навядзенні парадку на мемарыяле «Брацкая магіла ў г. Жлобіне».
Гістарычныя звесткі: На брацкіх могілках пахаваны 563 савецкіх воіна і партызан, якія загінулі пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Жлобін быў адным з найважнейшых апорных пунктаў абароны нямецка-фашысцкіх акупантаў. У грандыёзнай Беларускай аперацыі «Баграціён» савецкія войскі прарвалі моцна ўмацаваную абарону праціўніка і нанеслі ворагу паразу. Нягледзячы на адчайны супраціў фашысцкіх захопнікаў, Жлобін быў вызвалены 26 чэрвеня 1944 года падраздзяленнямі 48-й Арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта П.Л. Раманенка, якая ўваходзіла ў склад 1-га Беларускага фронту. Воінскім часцям 115-га ўмацаванага раёна і 4-му матарызаванаму пантонна-маставому палку і 196-й штурмавой авіядывізіі, якія прымалі непасрэдны ўдзел у вызваленні горада, прысвоена найменне «Жлобінскіх».




Дрэннае надвор'е не перашкодзіла калектыву Мазырскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента далучыцца да рэспубліканскага суботніка. Супрацоўнікі аддзела наводзілі парадак на прылеглай тэрыторыі ААТ «Мазырпрамбуд».

