Ахова працы. Павышаная ўвага – траўманебяспечным аб'ектам!
На тэрыторыі Мінскай вобласці ўзводзіцца прамысловы аб'ект "Будаўніцтва горна-абагачальнага комплексу на сыравіннай базе Нежынскага (усходняя частка) ўчастка Старобінскага радовішча калійных соляў". На дадзеным аб'екце вядуцца будаўнічыя і мантажныя работы, у правядзенні якіх адначасова задзейнічана значная колькасць работнікаў падрадных арганізацый. У цэнтры ўвагі – аналіз прычын вытворчага траўматызму на будаўнічым аб'екце.
З мэтай прафілактыкі выпадкаў гібелі і траўміравання работнікаў на будаўнічых аб'ектах 14.05.2026 было праведзена пашыранае пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання пры Любанскім райвыканкаме. Удзел у рабоце камісіі прынялі старшыня райвыканкама Платун В.В., дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Семіч А.У., начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь Турыбрын К.В., першы намеснік старшыні камітэта па працы занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Барысевіч В.М. у зале сабраліся прадстаўнікі падрадных арганізацый, якія выконваюць работы на будаўнічым аб'екце ў цяперашні час.
Да пачатку пасяджэння камісіі была наведана будаўнічая пляцоўка. Вывучаны стан аховы працы на аб'екце.
З дакладам аб стане работы па прафілактыцы вытворчага траўматызму ў арганізацыях, якія вядуць будаўніча-мантажныя работы на гэтым будаўнічым аб'екце, выступіў начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь Канстанцін Віктаравіч Турыбрын, які акцэнтаваў увагу на правядзенні сістэмнай работы з персаналам і строгім захаванні тэхналагічнай дысцыпліны на ўсіх этапах будаўніча-мантажных работ, паколькі прадухіленне траўматызму патрабуе пастаяннага кантролю і адказнага падыходу з боку кожнага ўдзельніка працэсу, а так жа прааналізаваў парушэнні заканадаўства аб ахове працы, выяўленыя пры наведванні будаўнічага аб'екта. Прысутныя папярэджаны аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы.
Намеснік галоўнага інжынера – начальнік службы аховы працы і прамысловай бяспекі ААТ "Нетры Нежын" Андрэй Перапечка праінфармаваў удзельнікаў аб прымаемых мерах па папярэджанні росту вытворчага траўматызму ў арганізацыі.
З дакладамі аб прымаемых мерах па забеспячэнні патрабаванняў бяспекі пры выкананні работ і ліквідацыі парушэнняў заслуханы прадстаўнікi падрадных арганізацый, якія дапусцілі выпадкі вытворчага траўматызму і істотныя парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, выяўленыя раённай мабільнай групай.
Ацэнку эфектыўнасці праведзенага мерапрыемства паставіць час. Будзем спадзявацца, што кожны з яго ўдзельнікаў зробіць усё, што ад яго залежыць, каб захаваць жыццё і здароўе работнікаў!