Навучальны семінар ва УАЗ "Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца"
Установы аховы здароўя «Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца» праведзены навучальны семінар па пытаннях аховы працы з работнікамі дадзенай арганізацыі. Ва ўстанове працуе больш за 1000 работнікаў.
У мерапрыемстве прыняў удзел галоўны дзяржаўны інспектар Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Паўлавіч А.А., які азнаёміў прысутных з прычынамі вытворчага траўматызму ў арганізацыях Дзятлаўскага раёна (у 2024 годзе ў Дзятлаўскім раёне адбыўся рост траўматызму з цяжкім зыходам смяротным зыходам у Дзятлаўскай ЦРБ) і ў цэлым па Гродзенскай вобласці і тыповых парушэннях правілаў і норм аховы працы, якія выяўляюцца пры правядзенні выбарачных праверак, маніторынгаў, спецыяльных расследаванняў няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Былі выкладзены асноўныя патрабаванні да вытворчых працэсаў, патрабаванні пры эксплуатацыі абсталявання і арганізацыі працоўных месцаў. На ўсе пытанні, якія паступілі, былі дадзены вычарпальныя адказы.