Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Навучальны семінар па пытаннях захавання заканадаўства аб ахове працы

У рамках "Тыдня нулявога траўматызму" на базе адкрытага акцыянернага таварыства "Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў" прайшоў навучальны семінар па пытаннях захавання заканадаўства аб ахове працы, з удзелам начальніка Аршанскага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Давідовіча Н.А., начальніка аддзела сацыяльна-працоўных адносін камітэта Мурашкі Ю.М., старшыні Аршанскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Нікіценкавай В.М. і спецыяліста па ахове працы ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў» Казачэнка А.А.

Давідовіч Н.А. азнаёміў работнікаў працоўнага калектыву з інфармацыяй аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Аршанскага раёна і мерах па яго прафілактыцы і папярэджанні. Удзельнікам семінара даведзена інфармацыя аб характэрных парушэннях, якія выяўляюцца ў арганізацыях пры правядзенні праверак, маніторынгаў, абследаванняў у рамках работы мабільнай групы.

Старшыня Аршанскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Нікіцянкова А.М. выступіла з інфармацыяй аб рабоце грамадскіх інспектараў па ахове працы.

У ходзе правядзення семінара Давідовіч Н.А. адказаў на пытанні прысутных працаўнікоў працоўнага калектыва.