Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Навучальны семінар па ахове працы ў Брагінскім раёне

Галоўны дзяржаўны інспектар Рэчыцкага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Канстанцін Шамолаў прыняў удзел у навучальным семінары па ахове працы на тэму «Расследаванне няшчасных выпадкаў на вытворчасці».

У семінары прынялі ўдзелу інжынера па ахове працы і ўпаўнаважаныя службовыя асобы па ахове працы арганізацый Брагінскага раёна.

У сваім дакладзе прадстаўнік Дэпартамента азнаёміў прысутных з парадкам расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці, складання неабходных дакументаў пры расследаванні, тыповых парушэннях наймальнікаў, якія дапускаюцца пры расследаванні, а таксама аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні парадку і тэрмінаў расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці.