Навучальны семінар па ахове працы для кіраўнікоў сярэдняга звяна ААТ "Астрамечава"
23 кастрычніка 2026 года галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Ціхмановіч А.У. прыняў удзел у навучальным семінары па ахове працы для кіраўнікоў сярэдняга звяна ААТ "Астрамечава", арганізаваным Брэсцкім райвыканкамам у сувязі з двума няшчаснымі выпадкамі ў арганізацыі, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўм.
Былі разгледжаны наступныя пытанні:
- "Прафілактыка вытворчага траўматызму ў арганізацыі"
- "Аб стане вытворчага траўматызму ў Брэсцкім раёне і па Брэсцкай вобласці за бягучы перыяд 2026 года".
У ходзе семінара былі паказаны відэафільмы аб няшчасных выпадках на вытворчасці, якія адбыліся ў Брэсцкай вобласці, дадзены адказы на пытанні, якія паступілі.