Навучальны семінар для навучэнцаў Установы адукацыі "Касцюковіцкая раённая дзяржаўная гімназія"
Намеснік начальніка Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Клімянкоў А.А. прыняў удзел у навучальным семінары для навучэнцаў Установы адукацыі "Касцюковіцкая раённая дзяржаўная гімназія", у якім прынялі ўдзел 30 вучняў.
Клімянковым А.А. былі асветлены пытанні:
- заключэння працоўных дагавораў з непаўналетнімі;
- рэгулявання працы моладзі;
- гарантый, прадугледжаных заканадаўствам аб працы ў адносінах да асоб, якія не дасягнулі васемнаццаці гадоў;
- арганізацыі і правядзенні медыцынскіх аглядаў;
- выплаты заработнай платы і іншых выплат;
- навучання, інструктажу, стажыроўкі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;
- нарміравання ўздыму і перасоўванні цяжараў уручную падлеткамі ад 14 да 18 гадоў.
Даны вычарпальныя адказы на ўсе пытанні.