Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Навучальны семінар для кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый Мінскай вобласці

Намеснікам начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Буглакам А.А. сумесна з камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама прыняты ўдзел у навучальным семінары, арганізаваным для кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый Мінскай вобласці, па пытаннях выканання патрабаванняў заканадаўства аб працы, у тым ліку пры рэалізацыі норм Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2014 № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый» (у рэдакцыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.10.2021 № 6), а таксама патрабаванняў заканадаўства пры заключэнні грамадзянска-прававых дагавораў, прадметам якіх з'яўляецца выкананне работ.

У ходзе семінара Буглакам А.А. былі асветлены тыповыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб працы, якія выяўляюцца падчас ажыццяўлення нагляднай дзейнасці ў сельскагаспадарчых арганізацыях.

Указаны асноўныя прыкметы, якія сведчаць аб парушэнні заканадаўства, у частцы падмены працоўных адносін грамадзянска-прававымі.

Удзельнікам семінара аказана метадычная дапамога, дадзены рэкамендацыі па недапушчэнні парушэнняў норм заканадаўства.