Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Навучальны курс па пытанні правядзення і афармлення вынікаў расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці

Дзяржаўным інспектарам працы Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Церамавым А.М. для 42 спецыялістаў па ахове працы арганізацый Магілёўскай вобласці праведзены навучальны курс па пытанні правядзення і афармлення вынікаў расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Прадстаўнікам арганізацый былі растлумачаны палажэнні і патрабаванні, прадугледжаныя Правіламі расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.01.2004 № 30, у тым ліку Інструкцыяй аб парадку запаўнення, вядзення і захоўвання дакументаў, неабходных для расследавання і прафесій. пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 04.10.2024 № 81/144. Таксама даведзена інфармацыя аб мерах адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за парушэнне патрабаванняў аб ахове працы, у тым ліку за парушэнне правілаў расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.

На пастаўленыя пытанні былі дадзены вычарпальныя адказы.